10 думак айца Піо
Айцец Піо з П’етрэльчыны лічыцца адным з найвялікшых святых нашых часоў. Гэты італьянскі святар, капуцын, які жыў на мяжы XIX i XX стагоддзяў, атрымаў ад Бога неверагодную колькасць незвычайных дароў і харызм, а таксама прычыніўся да велізарнай колькасці выпадкаў аздараўлення і навяртання. Узносячы яго ў 2002 годзе да хвалы алтара, папа Ян Павел ІІ сказаў, што а. Піо з П’етрэльчыны быў “жывым вобразам дабрыні Айца” і “шчодрым распарадчыкам Божай міласэрнасці”.
Гісторыя гэтага незвычайнага святога можа быць цудоўным натхненнем да добрага хрысціянскага жыцця, а таксама да таго, каб лепш пазнаваць Бога і Найсвяцейшую Панну Марыю, бо, як ён сцвярджаў, “малітва – найлепшая зброя, якая ў нас ёсць, ключ да сэрца Бога”.
Якімі яшчэ думкамі дзяліўся св. Піо?
1. “Калі з’яўляецца спакуса, адразу бяжы да Бога. Тут перамагае той, хто бяжыць. Не згаджайся дабравольна на тое, што прапануе табе вораг”.
2. “Любіце Марыю і рабіцё ўсе, што можаце, каб людзі любілі Яе. Маліцеся ў Яе гонар Ружанцам. Рабіце гэта заўсёды […]. Трымайцеся за ружанец. Выказвайце ўдзячнасць Марыі, бо гэта Яна дала нам Езуса. Ружанцовая малітва – сінтэз нашай веры, апора нашай надзеі, агонь нашай любові”.
3. “Не турбуйся тым, што нараджае трывогу, непакой і перажыванні. Патрэбна толькі адно: узнесці дух і любіць Пана Бога”.
4. “Малітва – ключ да прабачэння, але не маліцеся са смуткам, не таміце нашага Пана, Ён Бог радасці. Маліцеся з усмешкай”.
5. “Памятайце, што мы не з гэтай зямлі. Тут у нас ёсць місія: збаўляць душу і даваць усім добры прыклад”.
6. “У жыцці за ўсё бывае плата, за дабро і за зло. За ўсё”.
7. “Збавіць душу грэшніка – гэта як выратаваць дрэва, якое засыхае”.
8. “Нішто не можа зрабіць цябе пераемнікам Хрыста больш, чым клопат аб іншых. Калі ты не клапоцішся аб бліжніх, аддаляеш сябе ад вобразу Хрыста”.
9. “Трэба быць моцным, каб стаць вялікім: гэта наш абавязак. Жыццё – барацьба, ад якой мы не можам адмовіцца, а ў якой павінны перамагчы”.
10. “Пан Езус звяртае ўвагу, што наша задача – пагарджаць тым, што свет любіць і аб чым клапоціцца”.
Літургічны ўспамін св. Піо з П’етрэльчыны, прэзбітэра, адзначаецца ў Касцёле 23 верасня.
Паводле “Слова Жыцця”, кс. Юрый Марціновіч
