Банэр

Галоўная

У Гродзенскай семінарыі павіншавалі жанчын са святам

11 сакавіка семінарыйная супольнасць у Гродне з нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня сабралася на супольнай Эўхарыстыі, каб маліцца за жанчын, якія сваёй адданай працай у сценах семінарыі на працягу многіх гадоў далучаюцца да важнай справы фарміравання асобы святара.

 

 

Святую Імшу ўзначаліў кс. бп Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі ён выказаў самыя шчырыя словы падзякі  як  тым жанчынам, якія працуюць у семінарыі, так і ўсім маці, сёстрам, бабулям, каго ў сваіх сэрцах узгадалі  ўдзельнікі Святой Імшы. Рэктар жа семінарыі кс. Віталь Вайцяхоўскі на канцы Эўхарыстыі таксама павіншаваў жанчын і пажадаў ім самага галоўнага – быць святымі жанчынамі.

Пасля св. Імшы ўсе сабраліся за святочным сталом, а семінарысты падрыхтавалі музычны падарунак для для супрацоўніц семінарыі. Навучэнцы заспявалі песню “Пра рушнік”, якую пераклаў на беларускую мову былы рэктар семінарыі, а сёння дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Уся семінарыйная супольнасць віншуе ўсіх жанчын і жадае ім няспынна ўзрастаць у прагненні наследаваць Найсвяцейшую Панну Марыю  ў веры і ахвярнасці Пану, штораз больш усведамляць бясцэннасць свайго жыццёвага паклікання і заўсёды заставацца сімвалам прыгажосці і зачаравання.


Выпадковае фота