Галоўная Historia

Гісторыя

 

Духоўная Семінарыя у Гродне была заснаваная 1 верасня 1990 года біскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Размесцілася яна ў мурах былога кляштару аа. Бернардынаў, пабудаванага ў XVII стагоддзі і злучанага з велічнай святыняй Адшукання Святога Крыжа. Заступнікамі Семінарыі абраны Найсвяцейшая Панна Марью Беззаганна Начатая, св. Міхал Арханёл і св. Юда Тадэвуш Апостал.

Будынак быў адаптаваны ў 1991 годзе, дзякуючы намаганням кс. Біскупа Аляксандра Кашкевіча - ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі, падтрымцы вернікаў Касцёла Беларусі і замежных ахвярадаўцаў, а таксама самаадданай працы алюмнаў. У прыгожым па сваей архітэктуры памяшканні размесцілася семінарыйная капліца. Паддашша кляштару прыстасавана пад жыллё для клерыкаў; была пабудавана таксама сталовая.

У 1997 годзе адчынілася семнінарыйная бібліятэка, якая забяспечвае навучэнцаў і выкладчыкаў неабходнымі навуковымі матэрыяламі. На сёння яе кнігазбор налічвае амаль 20 тыс. тамоў і 80 найменняў часопісаў. Дзесятая гадавіна заснавання Семінарыі адзначылася заканчэннем будоўлі актавай залы.

Падрыхтоўка да святарскіх пасвячэнняў працягваецца ў Семінарыі 6 гадоў. На сённяшні дзень да іх рыхтуюцца  60 алюмнаў. За гэтыя годы існавання Гродзенская Семінарыя падрыхтавала больш чым 150 святароў, якія вядуць душпастырскую дзейнасць на Беларусі, Украіне, у Расіі і Казахстане.