Свята св. Юды Тадэвуша - апекуна семінарыі

28 кастрычніка семінарыйная супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначыла свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.

Патранальнаму святу папярэднічала навэнна да св. Юды Тадэвуша – 9 дней будучыя святары ўзгадвалі шлях апостала і прасілі аб малітве за іх перад Богам.

Святы Юда Тадэвуш з’яўляецца адным з апекуноў Гродзенскай Alma Mater. Таму семінарысты маліліся аб яго асаблівым заступніцтве перад Богам у інтэнцыі семінарыі і пакліканняў. Святую Імшу ў гэтай інтэнцыі цэлебраваў прэфект семінарыі кс. Ян Раманоўскі.

Падчас Эўхарстыі супольнасць малілася і за таго, хто непасрэдна прычыніўся да адкрыцця семінарыі - арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча; а таксама за таго, хто ўносіць свой уклад у дзеянне семінарыі - кс. Тадэвуш Крыштопік, спаведнік семінарыстаў. Не быў забыты і памерлы кс. Тадэвуш Вышынскі, які амаль ад самога пачатку існавання семінарыі прысвяціў сваё жыццё выхаванню семінарыстаў.