Калядны канцэрт у каледжы

З нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння, 17 снежня семінарыйны музычны гурт „AVE” наведаў з  калядным канцэртам Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Такія сустрэчы сталі амаль традыцыяй, бо амаль кожны год семінарысты разам з выхавацелямі наведваюць студэнтаў каледжа, каб падзяліцца радасцю з набліжаючыхся святаў Божага Нараджэння.

Цёплая і шчырая атмасфера падчас канцэрта спрыяла таму, каб прысутныя адчулі блізкасць Бога, Яго айцоўскую любоў і няспынную падтрымку, дапамогу і апеку ў іх штодзённым жыцці.

У кароткіх перапынках паміж песнямі, семінарысты разам са студэнтамі разважалі пра Таямніцу Божага Ўцелаўлення і сэнс Божага Нараджэння, шукаючы тым самым Божы голас, які заклікае да радасці і любові ў апошнія дні перад прыйсцем Збаўцы.