Cустрэчы якія вельмі моцна ўплываюць на тых, хто рыхтуецца да святарства

19 кастрычніка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко традыцыйна наведалі дзяцей з радунскага дома-інтэрната, каб падзяліцца з імі радасцю перажывання велікоднага перыяду.

Сустрэча з дзецьмі распачалася з футбольнага матча, падчас якога жыхары дома-інтэрната прадэманстравалі семінарыстам сваё спартыўнае майстэрства. Пасля гэтага  спаборніцтва навучэнцы сустрэліся са сваімі даўнімі сябрамі з дзіцячага прытулка. Адкрытая і радасная ўсмешка на твары выхаванцаў інтэрната сведчыла пра тое, што яны з нецярплівасцю чакалі на прыезд семінарыстаў.

Час, праведзены разам з дзецьмі, яшчэ раз пераканаў навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў неабходнасці і важнасці арганізацыі такога роду сустрэч, якія вельмі моцна ўплываюць як на тых, хто рыхтуецца да святарства, так і на дзяцей, якім неабходны ўвага і клопат.