Дзень засяроджання

5 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання, які дазволіў семінарыстам цалкам акунуцца ў атмасферу малітвы, цішыні і засяроджанасці, каб глыбей пазнаць саміх сябе, паглядзець на сваё жыццё з адлегласці і аднавіць сваю сувязь з Хрыстом.

Духоўным кіраўніком чарговага дня засяроджання стаў кс. Андрэй Зноска, пробашч лідскай парафіі Божай Міласэрнасці, які падзяліўся з семінарыстамі ўласным досведам святарскага служэння. Падчас духоўных канферэнцый рэкалекцыяніст закрануў тэмы, якія найбольш хвалююць сучаснага вучня Хрыста.

Час духоўных практыкаванняў стаў для семінарыйнай супольнасці хвілінамі шчырасці з Богам, якія дапамогуць  будучым святарам распазнаваць свой непаўторны жыццёвы шлях і няспынна сузіраць блізкасць Бога ў штодзённым жыцці.