Віншуем семінарыстаў з перамагой

13-14 красавіка гродзенскія семінарысты на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе, якія праходзілі ў Вільні паміж камандамі семінарыстаў з розных куткоў Прыбалтыкі.

Незабыўна цёплая атмасфера панавала падчас мерапрыемства, на якім будучыя святары мелі магчымасць падзяліцца паміж сабой уласным досведам перажывання паклікання. У выніку спаборніцтваў наша каманда заняла першае месца сярод семінарыйных супольнасцяў з Рыгі, Вільнюса і Каўнаса.

Віншуем семінарыстаў з перамагой і жадаем далейшых поспехаў у рэалізацыі спартыўных здольнасцяў, якімі адарыў іх Бог.