Імяніны кс. Валерыя Аброшкі

Як літургічны каляндар змяшчае ў сабе сукупнасць розных падзеяў, якія Касцёл узгадвае на працягу года, так і жыццё чалавека напоўнена нязвыклымі перажываннямі і акалічнасцямі, якія назаўсёды застаюцца ў памяці і сэрцы.

29 студзеня семінарыйная супольнасць у Гродне адзначыла дзень нябеснага заступніка эканома Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Валерыя Аброшкі.

Святую Імшу ў інтэнцыі ксяндза-імянінніка ў семінарыйнай капліцы ўзначаліў кс. біскуп Юзаф Станеўскі.

Пасля Эўхарыстыі ўся семінарыйная супольнасць пажадала паважанаму імянінніку няспынна ўзрастаць у Любові да Хрыста, каб прыкладам свайго жыцця фарміраваць у сумленні будучых святароў свядомасць самаахвярнага, бескарыслівага, напоўненага спачуваннем да бліжняга служэння.