Шаноўныя чытачы!

         Кожныя тры месяцы на старонках газеты “Слова Жыцця” будзе выходзіць газета Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне пад назвай “Duc In Altum”. У ёй можна будзе бліжэй пазнаёміцца са штодзённым жыццём семінарыйнай супольнасці і прачытаць шмат цікавых артыкулаў па тэалогіі, гісторыі і духоўнасці.

    Шаноўныя чытачы газеты “Слова Жыцця”! Даўно наша семінарыйная супольнасць хацела прыблізіць Вам жыццё семінарыі, падзяліцца нашымі радасцямі і асвятліць планы і праблемы. Да гэтага часу не адзін раз клерыкі публікавалі свае артыкулы на тэалагічныя і гістарычныя тэмы на старонках газеты “Слова Жыцця”. На працягу апошняга года мы выдавалі таксама нашу ўласную семінарыйную газету “Duc in altum”, што перакладаецца як “Выплыві на глыбіню”. Аднак гэта газета, скіраваная перш за ўсё да клерыкаў і міністрантаў, мела вельмі вузкае кола чытачоў. Нашым жаданнем было дайсці да большага асяроддзя чытачоў, можна сказаць мы марылі “выплыць на глыбіню”. З дазволу галоўнага рэдактара газеты “Слова Жыцця”, які выкладае таксама і ў ВДС у Гродне, мы атрымалі некалькі старонак газеты ў распараджэнне семінарыйнай супольнасці.
    Таму мы радуемся з-за таго, што будзем мець магчымасць часцей сустракацца з Вамі на старонках газ
еты. Мы плануем друкаваць артыкулы рэгулярна: раз у тры месяцы. На гэтых

семінарыйных старонках у газеце “Слова Жыцця” клерыкі жадаюць скіраваць словы перш за ўсё да маладых людзей, якія шукаюць жыццёвага шляху, можа чуюць голас, які запрашае іх “выплыць на глыбіню” веры і прызвання. Мы накіроўваем свае словы да тых маладых чытачоў, якія хочуць служыць ля Панскага алтара ў якасці міністрантаў ці з’яўляюцца ўжо імі, каб яшчэ раз задумацца над такім ганаровым заданнем - быць міністрантам. Гэта – таксама прызванне, дар Хрыста, які нельга змарнаваць, але трэба цаніць і дзякаваць за яго Богу.
    Наша мара – прыблізіць не вельмі далёкую і можа забытую гісторыю Касцёла гэтых земляў. Як сказаў Божы слуга Ян Павел II: “Хто не відае мінулага, той таксама не зможа збудаваць добрай будучыні”. Таму клапоцячыся пра тое, каб не загінулі ідэалы і памяць пра дасягненні, якімі жылі нашыя продкі і якімі мы можам ганарыцца, семінарысты запланавалі таксама гістарычную рубрыку ў кожным сваім выданні.
    Вядома, што жыццё Касцёла – вельмі багатае на розныя святы і ўрачыстасці. Мы хочам задумацца разам з вамі над значэннем каталіцкіх святаў, асвятліць гісторыю паўстання і традыцыі іх святкаванняў. Шаноўныя чытачы! Мы выносім на ваш суд першае выданне семінарыйных старонак у газеце “Слова Жыцця”. Як будзе яно выглядаць у будучым? – гэта таксама залежыць у вялікай ступені і ад вас. Таму мы просім высылаць нам свае прапановы, увагі і парады на адрас нашай семінарыі ці па інтэрнэту: Adres poczty elektronicznej jest chroniony przed robotami spamującymi. W przeglądarce musi być włączona obsługa JavaScript, żeby go zobaczyć. . Паважаныя чытачы! Вы можаце знайсці больш інфармацыі пра нашую семінарыю на інтэрнэтнай старонцы: http://www.wsd.grodnensis.by.

Намеснік рэктара ВДС у Гродне
кс. Раман Рачко