Банэр

Галоўная

Выйшаў у свет новы альбом гурту „AVE”

 

Як мы ўжо абяцалі, з’явіўся новы альбом гурту „AVE”. Прэзэнтацыя якога была падчас урачыстасцей ў Тракелях, 5 ліпеня. Акрамя гэтага ў серпні наш гурт браў удзел у днях моладзі у парафіі Новавелейка на Літве.

   

Заканчэнне навучальнага года

26 чэрвеня 2008 г. у семінарыі урачыста абыходзілі заканчэнне навучальнага года 2007/2008. Клірыкі нашай семінарыі паехалі на свае парафіі каб адпачыць і ў наступным навучальным годзе з новымі сіламі разпачаць навуку.

Падчас летніх канікул клірыкі праходзілі практыкі на парафіях, у дзіцячых лагерах нашай дыяцэзіі і за яе межамі. А таксама бралі ўдзел у розных паломніцтвах і рухах рэлігійных. 

 

   

Дзяржаўны сакратар наведаў Гродна

        21 чэрвеня 2008 г. у 11.00 у Гродзенскай Катэдральнай Базыліцы Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ цэлебраваў св. Імшу разам з цэлым эпіскапатам Беларусі. Пасля св. Імшы быў абед у семінарыйнай сталовай, а пасля абеда кардынал сустрэўся з клірыкамі ў зале Яна Паўла ІІ.

фото

   

10 гадавіна смерці і 100 гадавіна нараджэння кс. пралата Міхала Варанецкага

       10 чэрвеня была 10 гадавіна смерці і 100 гадавіна нараджэння кс. пралата Міхала Варанецкага, які цалкам быў адданы для справы развіцця каталіцкага касцёла на Беларусі, а апошнія 8 гадоў свайго жыцця прысвяціў службе духоўным айцом у Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.
       Былі запрошаны госці, сярод якіх прысутнічалі: Яго Эмінэнцыя кс. Кардынал Казімір Свёнтак, Яго Эксцэленцыя кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Яго Эксцэленцыя кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Яго Эксцэленцыя кс. Біскуп Антоні Дзям'янка, ксяндзы нашай і суседніх дыяцэзій, клірыкі і вернікі.
 

 

Więcej…

   

Мінск 19.06.2008

        19 чэрвеня 2008 г. клірыкі нашай семінарыі ўдзельнічалі ў сімпозіуме, які адбыўся ў Мінску ў БДУ. На ім Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ прадставіў рэфэрат на тэму: “Вера і Разум”

 

Więcej…

   

JPAGE_CURRENT_OF_TOTAL

Выпадковае фота