Галоўная

«Добрыя ўчынкі вядуць да збаўлення»

Напярэдадні задушнага дня вернікі Каталіцкага Касцёла накіроўваюцца да могілак, дзе спачываюць целы родных і блізкіх, каб прыбраць смецце і падрыхтаваць магілы да ўрачыстасці Ўсіх святых.

Гэтае ж учынілі і семінарысты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.Хоць семінарысты і не могуць прыбраць месца захавання сваіх родных у гэты час, але ўжо па-традыцыі яны далучыліся да прыбрання Старых гарадскіх могілак Гродна.

Два дні пасля лекцый будучыя семінарысты пасвяцілі гэтай добрай справе: грабалі сухую траву, выносілі смецце, вырывалі адзічалыя кусты. Разам з семінарыстамі на могілках працавала вялікая колькасць вернікаў Гродна, якія таксама ахвяравалі свой час і сілы, каб прывесці ў парадак найстарэйшыя могілкі горада Гродна.


Напярэдадні задушнага дня вернікі Каталіцкага Касцёла накіроўваюцца да могілак, дзе спачываюць целы родных і блізкіх, каб прыбраць смецце і падрыхтаваць магілы да ўрачыстасці Ўсіх святых.

Добавьте описание

Гэтае ж учынілі і семінарысты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Хоць семінарысты і не могуць прыбраць месца захавання сваіх родных у гэты час, але ўжо па-традыцыі яны далучыліся да прыбрання Старых гарадскіх могілак Гродна.

Два дні пасля лекцый будучыя семінарысты пасвяцілі гэтай добрай справе: грабалі сухую траву, выносілі смецце, вырывалі адзічалыя кусты. Разам з семінарыстамі на могілках працавала вялікая колькасць вернікаў Гродна, якія таксама ахвяравалі свой час і сілы, каб прывесці ў парадак найстарэйшыя могілкі горада Гродна.


Выпадковае фота