Галоўная

Инаўгурацыя 2019

30 верасня ўрачыстым актам інаўгурацыі навучальнага года Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне ўжо ў 30-ы раз прыняла маладых людзей, якія праз чалавечую, інтэлектуальную, духоўную і пастырскую фармацыю хочуць аддацца выключнаму служэнню Богу і Касцёлу.


На інаўгурацыю прыбыло шмат гасцей. Прысутнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, святары, сёстры законныя, свецкія супрацоўнікі семінарыі, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску кс. Андрэй Рылка.

Традыцыйна адбылася інаўгурацыйная лекцыя, з якой сёлета выступіў перад сабранымі кс. Валерый Марціноўскі, выкладчык Святога Пісання ў семінарыі, які не так даўно абараніў доктарскую дысертацыю ў Люблінскім каталіцкім універсітэце.

На пачатку навучальнага года біскуп Аляксандр Кашкевіч выказаў словы глыбокай удзячнасці найперш колу выхаваўцаў і выкладчыкаў на чале з рэктарам.

Цырымонія інаўгурацыі навучальнага года завяршылася ўручэннем заліковак навучэнцам першага курса, якія толькі пачынаюць вучобу ў семінарыі. Затым адбылася святая Імша ў семінарыйнай капліцы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

Матэрыял запазычаны з www.grodnensis.by


 


Выпадковае фота