Галоўная

Семінарыст Віталій Гурэц атрымаў паслугу лектарату

8 верасня у семінарыйнай капліцы дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі ўдзяліў паслугу лектарату навучэнцу Гродзенскай семінарыі.

Навучэнец  IV курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Віталій Гурэц зрабіў яшчэ адзін вельмі значны крок на шляху да святой мэты: быць тым, хто працягвае адкупленчую місію Хрыста і з’яўляецца мостам паміж Богам і людзьмі, нягледзячы на сваю абмежаванасць.

 

Паслуга лектарату з’яўляецца першай афіцыйнай ступеню на шляху да святарства. З моманту прыняцця лектарата семінарыст можа абвяшчаць жыццядайную моц Святога Пісання з амбоны падчас Эўхарыстыі, а таксама чэрпаць з Божага слова веру і адвагу, каб ператвараць яго ў жыццё падчас штодзённых абавязкаў.

Для кожнага чалавека, які рыхтуецца да святарства, гэтая чарговая падзея з’яўляецца вельмі важным  і незвычайна адказным крокам ў служэнні людзям і Касцёлу, а таксама на шляху да святарства.

Выпадковае фота