Галоўная

Імяніны біскупа Юзафа Станеўскага

19 сакавіка семінарыйная супольнасць Гродзенскай духоўнай семінарыі павіншавала дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага.

Ва ўрачыстасць св. Юзафа –  абранніка Найсвяцейшай Марыі Панны, апекуна Касцёла, падчас святочнай Імшы ў семінарыйнай капліцы сабраліся навучэнцы семінарыі, выхавацелі, а таксама госці,  каб памаліцца ў інтэнцыі шаноўнага імянінніка.

У гэты асаблівы дзень Касцёл моліцца за ўсіх мужчынаў, каб Бог праз заступніцтва святога апекуна, які з’яўляецца прыкладам сціплага і пакорнага жыцця,  дапамагаў ім будаваць хрысціянскую супольнасць у духу сапраўднай любові, добразычлівасці і ўзаемападтрымкі па прыкладзе св. Юзафа ў еднасці з Езусам і Марыяй.

Выпадковае фота