Галоўная

Біскуп Юзаф Станеўскі асвяціў пакоі і салі ў семінарыі

У перыяд Божага Нараджэння ў парафіях звычайна ёсць традыцыя “каляды” і пастырскага візіту, падчас якога святар наведвае сем’і сваіх параіянаў і асвячае іх дамы і пакоі.

Таксама і ў Гродзенскай духоўнай семінарыі адбылася падобная падзея. 11 студзеня біскуп Юзаф Станеўскі асвяціў пакоі  і салі семінарыйнага будынку ў Гродне. На пачатку біскуп разам з выхавацелямі памаліўся ў інтэнцыі семінарыі і тых, хто яе становіць. Іерарх паблагаславіў і пакропіў асвечанай вадой семінарыйную капліцу, пакоі выхавацеляў і семінарыстаў, кухню і сталоўку, а таксама бібліятэку і месца вучобы.

Пад спеў калядных песен каляда завітала таксама і да суседзяў семінарыі – Пабернардынскі касцёл, дзе таксама памаліліся разам з пробашчам кс. Антоніем Ханько і вікарыямі і асвяцілі пакоі на плябані.

Выпадковае фота