Галоўная

Адчуць бязмежную любоў Хрыста

Незабыўна цёплая сустрэча адбылася 8 студзеня ў г. п.  Радунь, куды ў дзіцячы прытулак наведаліся ў чарговы раз навучэнцы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко.

Дзеці з нецярплівасцю чакалі на прыезд семінарыстаў і падрыхтавалі для іх цудоўную тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні, каб падзяліцца з даўгачаканымі гасцямі той невымоўную радасцю, якая напаўняе іх сэрцы ў гэтыя святочныя дні. Са свайго боку, семінарысты таксама спрабавалі зрабіць усё магчымае, каб выхаванцы дзіцячага прытулку адчулі бязмежную любоў Хрыста, тым самым нагадваючы пра тое, што, нягледзячы на ўсе жыццёвыя абставіны, можна заставацца добрымі, міласэрным і за ўсё дзякаваць Богу.

Спадзяёмся, што атмасфера, насычаная яркімі эмоцыямі і ўражаннямі, пакіне ў душы кожнага з прысутных незабыўны след, дапаможа зразумець міласэрнасць, любоў, бескарыслівасць у чалавечых узаемаадносінах  і стане духоўнай падтрымкай у далейшым жыцці.

 

 

Выпадковае фота