Галоўная

Семінарысты наведалі дом-інтэрнат у Галавічполлі

20 снежня навучэнцы Гродзенскай духоўнай семінарыі разам з прэфектам кс. Андрэем Лішко наведалі дом-інтэрнат у Галавічполлі.

 

 

Штогод клерыкі семінарыі наведваюць дзетак, каб падзяліцца з імі радасцю надыходзячых святаў Божага Нараджэння і сведчаннямі ўласнага перажывання гэтага радаснага перыяду. Радасць і ўсмешка на іх твары сведчылі аб тым, што дзеці з нецярплівасцю чакалі на прыезд семінарыстаў і падрыхтавалі для іх цудоўную тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні, пасля якой кожны атрымаў салодкі пачастунак. Семінарысты мелі магчымасць паразмаўляць з выхаванцамі інтэрната, расказаць ім аб сэнсе Божага Нараджэння і выслухаць пажаданні дзяцей ад нованароджанага Езуса Хрыста.
На працягу ўсёй семінарыйнай фармацыі будучыя святары выхоўваюць у сабе пачуццё ўражлівасці да найбольш патрабуючых, каб заўсёды быць гатовым выйсці насустрач бліжняму і праявіць да яго сваю любоў.

Выпадковае фота