Галоўная

Семінарысты наведалі школу ў Доцішках

6 снежня, у літургічны ўспамін св. Мікалая, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з прэфектамі кс. Андрэем Лішко і кс. Янам Раманоўскім мелі магчымасць зрабіць добры ўчынак і парадаваць вучняў Доцішскай сярэдняй школы.

Сустрэча распачалася са спартыўнага спаборніцтва па міні-футболе. Паспаборнічаць супраць семінарыйнай каманды, за якую таксама сыграў і пробашч мясцовай парафіі кс. Аляксандр Адамовіч, давялося як і “заўтрашнім” выпускнікам, так і малодшым дзевяцікласнікам. Падчас матчаў усе каманды паказалі выдатную гульню. Затым дзеці пачаставаліся салодкімі прысмакамі ад св. Мікалая.

Такога роду сустрэчы добра ўплываюць не толькі  на фармацыю будучых святароў, але і на выхаванне саміх вучняў. Час, праведзены разам, паспрыяў пазітыўнаму настрою на далейшую вучобу і радаснаму прыгатаванню да надыходзячых святаў.

 

Выпадковае фота