Галоўная

Футбол аб’яднаў вучняў і семінарыстаў

17 кастрычніка, у незвычайна цёплы і сонечны для гэтага часу дзень, клерыкі Гродзенскай духоўнай семінарыі разам з прэфектам кс. Андрэем Лішко выехалі па-за сцены Alma Mater, каб прыняць удзел у сустрэчы з вучнямі Больцішскай і Пеляскай школ, падчас якой навучэнцы духоўнай установы згулялі ў футбол з камандамі абедзвюх школ.

Цудоўнае надвор’е спрыяла добрай гульні і прыемнай атмасферы, якая панавала на стадыёне. Потым адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў міні-турніру, падчас якога кожны атрымаў маленькі пачастунак. Хлопцы і дзяўчаты маглі паразмаўляць з будучымі святарамі і спытаць у  іх аб сваім жыццёвым выбары.

Сустрэча прынесла шмат пазітыўных эмоцый і добрых уражанняў для вучняў і супрацоўнікаў школ. А семінарысты ў сваю чаргу атрымалі магчымасць падзяліцца радасцю перажывання свайго паклікання, а таксама даць прыклад веры і асабістай культуры.

Выпадковае фота