10.09.2018
Рэкалекцыі на пачатку новага навучальнага года – бясцэнны час, які дае кожнаму семінарысту магчымасць паразважаць над тым, што з’яўляецца ў яго жыцці найкаштоўнейшым скарбам. Гэта асаблівы час ласкі, падчас якога навучэнец Вышэйшай духоўнай семінарыі акунаецца ў атмасферу малітвы, цішыні і засяроджанасці, каб з новымі духоўнымі сіламі распачаць далейшую падрыхтоўку да святарства.
Духоўным кіраўніком рэкалекцый сёлета стаў а. Віталій Слука SP. Падчас аскетычных канферэнцый рэкалекцыяніст спрабаваў прывіць будучым святарам любоў да святых, запаліць у сэрцах семінарыстаў прагненне наследаваць Хрыста па прыкладу благаслаўлёных святароў. Супольная Эўхарыстыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Крыжовы шлях, споведзь, індывідуальныя размовы з духоўным айцом – усё гэта спрыяла таму, каб семінарысты нанова застанавіліся над глыбінёй сваіх адносінаў з Богам, без якіх немагчыма штодзённае жыццё сапраўднага вучня Хрыста
Напрыканцы духоўных практыкаванняў семінарыйная супольнасць выразіла ўдзячнасць айцу-рэкалекцыяністу за той невыказны духоўны досвед, якім ён шчодра дзяліўся і паабяцала рэалізаваць у сваім жыцці ўсе яго каштоўныя прапановы.
< Предыдущая | Следующая > |
---|