Галоўная

Рэкалекцыі для юнакоў

З 30 ліпеня па 2 жніўня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання. Больш за 40 юнакоў сустрэліся на супольнай малітве, каб разважаць над тэмай “Моцныя ў Хрысце”.

Створаныя ў семінарыі ўмовы спрыялі таму, каб удзельнікі сустрэчы адчулі тую атмасферу, якая пануе падчас духоўнай фармацыі будучых святароў: разважанне над Божым Словам, св. Імша, Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, спатканні ў групах, канферэнцыі, адпачынак на Аўгустоўскім канале і шмат іншага. Міністранты мелі таксама магчымасць даведацца пра штодзённае жыццё клерыкаў, задаць розныя пытанні падчас індывідуальных канферэнцый і размоў з душпастырам пакліканняў.

Маем надзею, што для юнакоў гэтыя рэкалекцыі сталі добрай нагодай для таго, каб глыбей пазнаць саміх сябе, аднавіць сувязь з Хрыстом і зразумець тое, што Бог для кожнага чалавека падрыхтаваў асабісты і непаўторны шлях да святасці.

Выпадковае фота