Галоўная

Семінарысты здзейснілі цікавае падарожжа

10 мая навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне здзейснілі цікавае падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах Беларусі, падчас якога не толькі  ўбачылі шмат цікавага і ўнікальнага, але і пашырылі свае веды аб гісторыка-культурнай спадчыне роднага краю.

Сярод наведаных месцаў былі такія, як Белавежская пушча, страусіная ферма, былы кляштар айцоў-місіянераў у вёсцы Лыскава і магіла Францішка Карпінскага,  знакамітага польскага паэта і драматурга, над якой семінарысты заспявалі гімн “Regina Coeli” і літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі. А завяршыўся такі цудоўны і незабыўны  дзень каля касцёла Святога Міхаіла Арханёла ў Поразаве прыемным адпачынкам, які арганізаваў для семінарыстаў мясцовы пробашч кс. Юрый Канапелька.

Семінарыйная супольнасць невыказна ўдзячна ўсім тым, хто дапамог здзейсніць такое цікавае, пазнавальнае і карыснае падарожжа.

 

Выпадковае фота