Галоўная

Вобраз Добрага Пастыра - ідэал, да якога імкнецца кожны семінарыст

22 красавіка, у IV велікодную нядзелю, якая адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле як Нядзеля Добрага Пастыра, навучэнцы гродзенскай духоўнай семінарыі вырушылі ў розныя куткі дыяцэзіі, каб падзяліцца з вернікамі сведчаннем  свайго паклікання.

Вобраз Добрага Пастыра з’яўляецца тым ідэалам, да якога імкнецца кожны семінарыст падчас духоўнай фармацыі. Галоўным прагненнем чалавека, які хоча прысвяціць сваё жыццё Богу і людзям, з’яўляецца набыццё тых нязвыклых якасцяў, якімі валодае сапраўдны Пастыр. Менавіта па гэтай прычыне IV велікодная нядзеля займае невыказна важнае месца ў жыцці кожнага семінарыста, які ў гэты дзень хоча сустрэцца з тымі, хто няспынна падтрымлівае яго на дарозе да святарства.

З гэтай нагоды музычны гурт “Ave” выступіў з канцэртам у парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай г. Масты, падчас якога адбылася прэзентацыя новага альбома “Адысці мне не дазволь”. Прысутныя на канцэрце слухачы  былі першымі, хто стаў уладальнікам музычнага дыска, які, як сцвярджаюць музыканты, з’яўляецца падзякай за тую невымоўную любоў і дабрыню, якімі нястомна адорваюць іх вернікі.

Выпадковае фота