Галоўная

Адчуць веліч і маштабнасць святарскага паклікання

З 17 па 18 кастрычніка семінарысты з Гродна прымалі ўдзел у 5-ай Агульнапольскай пілігрымцы Вышэйшых духоўных семінарый на Яснай Гары ў Чанстахове. "У Сэрцы Езуса, у Сэрцы Марыі” – пад такім дэвізам звыш 2 тыс. семінарыстаў, выкладчыкаў, рэктараў духоўных семінарый з усёй Польшы сабраліся на супольнай малітве ў чанстахоўскім архікатэдральным касцёле.

Аскетычная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, велічная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Чанстахоўскай, супольная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў арцыбіскуп Хорхэ Карлас Патрон Вонг, сакратар Кангрэгацыі па справах духавенства ў Ватыкане, – усё гэта спрыяла фарміраванню ў сэрцах будучых святароў пачуцця адказнасці і важнасці іх далейшай паслугі.

Семінарысты ў вышэйшай ступені ўдзячны семінарыйным уладам за арганізацыю пілігрымкі, за магчымасць адчуць веліч і маштабнасць святарскага паклікання, за шматлікія сустрэчы з іх аднадумцамі, а галоўнае, за час, праведзены ў глыбокай еднасці са сваёй Найлепшай Маці, якая з’яўляецца для навучэнцаў галоўным арыенцірам на дарозе да Хрыста.

Выпадковае фота