Галоўная

Рэкалекцыі для юнакоў

25 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання. Каля 60 юнакоў сустрэліся на супольнай малітве, каб разважаць над тэмай “Наблізіцца да таямніцы Крыжа”.

 

Падчас рэкалекцый прысутныя мелі магчымасць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы, каб глыбей перажыць падзеі Вялікага тыдня і падрыхтавацца да асабістай сустрэчы са Змёртвыхпаўсталым Хрыстом.

Удзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада, сустрэча з прабачаючым Езусам у Сакраманце Пакаяння, разважанні над Божым Словам у групах,  удзел у Святой Імшы і Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту – усё гэта спрыяла паглыбленню і ўмацаванню духоўнай сувязі маладых людзей з Хрыстом, каб яны з адвагай маглі прыняць той жыццёвы напрамак, які прапануе  ім Бог.

Выпадковае фота