Галоўная

Наблізіцца да таямніцы Крыжа

23–25 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі “Распазнанне паклікання” на тэму “Наблізіцца да таямніцы Крыжа”.

Да ўдзелу запрашаюцца юнакі, а асабліва міністранты, ад 14 гадоў. У праграме рэкалекцый — супольнае перажыванне перыяду Вялікіга посту, хвіліны цішыні, разважанні над жыццёвым шляхам.

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарысцкага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Пра свой удзел у рэкалекцыях трэба паведаміць да 20 сакавіка. Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная, пра свой удзел просьба паведаміць своечасова.

Адказныя за рэкалекцыі: кс. Валерый Быкоўскі (+375 29 695 24 69), кс. Андрэй Лішко (+375 29 744 99 61). Запісацца можна па тэлефоне семінарыі (8-0152) 77-02-34.

Выпадковае фота