Галоўная

Будаванне сапраўднай братэрскай супольнасці

Немагчыма ўявіць сабе штодзённае жыццё семінарыстаў без арганізацыі час ад часу мерапрыемстваў, якія перажываюцца з усмешкай на тварах і садзейнічаюць будаванню братэрскай супольнасці ў духу сапраўднай хрысціянскай любові.

13 лютага семінарысты сабраліся ў актавай зале імя Яна Паўла II, каб весела правесці час перад саракадзённым перыядам Вялікага посту. Невыказна радасным і забаўным выдаўся творчы вечар для семінарыйнай супольнасці, на якім кожны жадаючы мог праявіць свае здольнасці ў выкананні розных па стылі знакамітых песняў і танцаў.

Спадзяёмся, што гэтае мерапрыемства пакінула пасля сябе безліч незабыўных эмоцый і ўспамінаў і паспрыяла аднаўленню духоўных сілаў навучэнцаў, каб свядома ўвайсці ў выключна важны час навяртання і перамены жыцця.

Выпадковае фота