Галоўная

Супольная Эўхарыстыя ў інтэнцыі шаноўных імяніннікаў

29 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас св. Імшы, якую ўзначаліў кс. бп Юзаф Станеўскі, маліліся за кс. Валерыя Аброшка, кс. Валерыя Быкоўскага, кс. Валерыя Лісоўскага, кл. Валерыя і ўсіх тых, хто ў гэты дзень адзначае свае імяніны.

Ад  імя ўсёй  семінарыйнай супольнасці мы віншуем нашых шаноўных імяніннікаў, выказваем падзяку за  іх сумленную працу, жадаем няспынна будаваць глыбокія асабістыя ўзаемаадносіны з Хрыстом, давяраць Яго бясконцай дабрыні і любові, а таксама працягваць ствараць у семінарыі атмасферу еднасці, добразычлівасці і звычайнай чалавечай цеплыні.

Выпадковае фота