Галоўная

“Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, я – як медзь звонкая або гулкія цымбалы."

Штогод семінарысты ВДС прыязджаюць у радунскі дом-інтэрнат, каб адведаць дзяцей і падзяліцца любоўю, якой выхаванцам гэтай установы так моцна не хапае.

 

Сёлетняя сустрэча з дзецьмі распачалася з футбольнага матча, які, напэўна, стаў ужо традыцыяй. Аднак асаблівасцю гэтага года стала тое, што з камандай семінарыстаў гулялі не толькі юнакі. Паказаць сваё майстэрства адважыліся і дзяўчаты. Пасля матча ўсіх удзельнікаў і балельшчыкаў чакалі салодкія падарункі.

Семінарысты таксама наведалі дзіцячы прытулак. З вялікай ахвотай клерыкі адказалі на спартыўны заклік дзяцей. Спаборніцтва праходзіла па настольным тэнісе і шашках. Нягледзячы на малы ўзрост, дзеці паказалі сябе дастаткова таленавітымі як у тэнісе, так і ў шашках.

Езус заклікае кожнага з нас да падтрымкі бліжняга, заахвочвае да таго, каб дзяліліся Яго любоўю. Св. Павел піша да Карынцянаў: “Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, я – як медзь звонкая або гулкія цымбалы. І калі маю дар прароцтва, і спазнаў усе таямніцы, і маю ўсякія веды і паўнату веры, каб перастаўляць горы, а любові не маю, то я – нішто. І калі раздам усю маёмасць сваю і аддам цела сваё на спаленне, а любові не маю, няма мне з гэтага ніякай карысці.” 1 Кар. 13 (1-3). Будзем жа слухаць заклік св. Паўла і кіравацца ім ў нашым штодзённым жыцці.

Выпадковае фота