Галоўная

Фігура Маці Божай Фацімскай у капліцы Alma Mater

11 лістапада ў капліцу ВДС у Гродне прыбыла фігура Маці Божай Фацімскай.

 

З гэтай нагоды семінарысты сабраліся на супольнай малітве ў падножжа Той, якая нястомна прысутнічала сярод апосталаў у Вячэрніку як у вырашальныя гадзіны, калі нараджаўся Касцёл, так і сёння ў жыцці сучасных вучняў Хрыста, якім так неабходна Яе Матчына апека і любоў. Сабраліся, каб яшчэ раз  у думках аб’яднацца з Фацімай, адчуць важнасць аб’яўленняў у жыцці кожнага з нас і папрасіць благаслаўлення і падтрымкі Яе Беззаганнага Сэрца.

Пане Езу, няхай перэгрынацыя фігуры Тваёй Наймілейшай Маці стане для будучых святароў яшчэ адной прыступкай да ўзрастання ў пакоры, сціпласці, дабрыні і высакароднасці – якасцей, увасабленнем якіх у вышэйшай ступені  з’яўляецца Найсвяцейшая Панна Марыя.


Выпадковае фота