Галоўная

Святарскае пасвячэнне

3  чэрвеня ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў дыякан Яўген Ціхан. Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Новапрэзбітэр — першы выпускнік нашай духоўнай семінарыі, які атрымаў пасвячэнне з рук біскупа Станеўскага. На пасвячэнне прыбылі святары, семінарысты, родныя новапрэзбітэра і шматлікія госці.

Ксёндз Яўген Ціхан нарадзіўся 18 верасня 1986 г. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 2016 г. у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Выпадковае фота