Галоўная

Падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах

Незвычайным выдаўся дзень 28 мая для семінарыстаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Навучэнцы атрымалі цудоўную магчымасць здзейсніць цікавае падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах Гродзенскай вобласці. Сярод наведаных месцаў былі такія, як касцёл Св. Міхала Арханёла, Фара і замак у Навагрудку, музей Адама Міцкевіча, месца расстрэлу 11 сясцёр-назарэтанак каля Навагрудка, шклозавод “Нёман” у Бярозаўцы і некаторыя іншыя. Семінарысты пазнаёміліся з сапраўды ўнікальнай культурай роднага краю, з тымі помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны, якія выклікаюць найбольшае захапленне і гонар. Завяршыўся такі  цудоўны, насычаны рознымі падзеямі дзень прыемным адпачынкам каля касцёла Святога Казіміра ў вёсцы Уселюб.

Ад шчырага сэрца ўся семінарыйная супольнасць выражае падзяку ўсім тым, хто дапамог арганізаваць такое цікавае, пазнавальнае і карыснае падарожжа.

Выпадковае фота