Галоўная

Пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Чанстахоўскай

Пілігрымка – гэта той час, калі можна спыніцца ў роздуме, паразважаць аб сваім жыцці,  адчуць  Божую ласку, асаблівую сустрэчу з Ім.

Раніцай 7 мая семінарысты вырушылі ў санктуарый Маці Божай Чанстахоўскай, каб правесці гэты цудоўны сонечны дзень у духоўнай еднасці з Маці Божай, якая штогод чакае ўсіх жадаючых на Узгорку Надзеі.

Пілігрымка для мам у нашай дыяцэзіі мае ўжо сталую традыцыю. Ранішняя  Імша ў францішканскім касцёле,  чатырохгадзіннае падарожжа, прыбыццё на Узгорак Надзеі,  малітва перад абразом Найсвяцейшай Панны Марыі, Вяночак да Божай Міласэрнасці, Крыжовы шлях, урачыстая святая Імша, якую ўзначаліў кс. бп Юзаф Станеўскі.

Менавіта за гэта сёлетнія пілігрымы бясконца дзякавалі Богу, дзякавалі за тое, што ён даў магчымасць у гэтай сумеснай пілігрымцы духоўна аб’яднаць сем’і і прасіць у Нябеснай Заступніцы, каб у іх заўсёды панавала любоў, згода, павага, падтрымка і глыбокая вера.

Выпадковае фота