Галоўная

Засяроджанне ў дзень святасці жыцця

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажыла дзень засяроджання. Час, калі кожны семінарыст робіць для сябе “рахунак сумлення” адносна таго, як выкарыстаў дадзены Богам час на здабыванне ведаў і іншых духоўных каштоўнасцей.

Гэтыя духоўныя практыкаванні былі незвычайнымі. Як вядома, ва ўрачыстасць Звеставання Пана адзначаецца дзень святасці жыцця, дзень калі асаблівым чынам Каталіцкі Касцёл засяроджвае акцэнтуе вялікую значнасць і святасць чалавечага жыцця ад самога зачацця да натуральнай смерці ў кантэксце звеставання Марыі Панны арханёлам Габрыэлем у Назарэце. Менавіта, з гэтай нагоды спадарожнічаў будучым святарам у разважанні над тэмамі бацькоўства, мацярынства і цэлібату спадар Уладзіслаў Валаховіч, дырэктар дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”.

На працягу дня семінарысты мелі магчымасць больш часу прысвяціць малітве і разважанню Божага Слова. У праграме дня было дзве канферэнцыі, якія адбыліся ў форме інтэрактыву, падчас якіх навучэнцы семінарыі маглі абмеркаваць пытанні звязанныя з тэмамі сустрэчы і падзяліцца сваімі думкамі. Галоўным момантам была св. Імша апоўдні, якую цэлебраваў духоўну айцец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Грордне кс. Яна Сарэла, напрыканцы якой група семінарыстаў урачыста склала абяцанні духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці.

Яшчэ адной важнай падзеяй дня засяроджання стала ажарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, падчас якой адбылося прысвячэнне нашай краіны Беззаганнаму Сэрцы Марыі і а 12 гадзіне па закліку Папы Францішка семінарыйная супольнасць далучылася да малітвы “Ойча Наш” у інтэнцыі выбаўлення свету ад каронавірусу.


Выпадковае фота