Галоўная

«Там, дзе чалавек нічога не можа зрабіць, нам патрэбен Бог» — Імша за лекараў

22 сакавіка генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі цэлебраваў св. Імшу за лекараў і тых, хто змагаецца з распаўсюджваннем каронавіруса па свеце. У гэты дзень прыпадае IV Нядзеля Вялікага Посту, якая мае асаблівую назву “Laetare” (лац. “радавацца”) і азначае радасць сярод пакаяння, а таксама перадышку ў пакуце, якая ўжо незадоўга заменіцца ў радаснае “Аллелюя”.

 

Святую Эўхарыстыю біскуп адправіў у прысутнасці навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якіх таксама заахвоціў далучыцца да малітвы ў сваёй інтэнцыі. “Тыя, хто рыхтуюцца быць лекарамі чалавечых душ павінны маліцца за лекараў люлскіх целаў. У гэтым праяўляецца адзінства і ўзаемападтрымка асобных членаў Паўсюднага Касцёла”,- зазначыў біскуп Станеўскі перад св. Імшой.

Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі прачытаў навіну, якую атрымаў з Італіі - ачагу пандэміі каронавіруса ў Еўропе. Гэта было сведчанне маладога лекара, які знаходзіцца ў першых лініях фронту барацьбы з пандэміяй.

Лекар піша, што такога, што ён убачыў за апошнія тры тыдні, не бачыў за ўвесь час працы ў бальніцы: сотні заражанных людзей штодзённа паступалі ў бальніцу, шматлікім ужо немагчыма было дапамагчы, шэсць дзён бесперапыннай працы і прабывання ў бальніцы. “Яшчэ два тыдні назад я і мае калегі былі атэістамі, і гэта было нармальным, бо як лекарам нам пастаянна казалі, што навука выключае існаванне Бога”, - піша 38-гадовы лекар.
Але на змену сваіх поглядаў і стаўлення да веры маладых ахоўнікаў здароўя аказала уплыў пастава 75-гадовага святара, які паступіў пад іх апеку з цяжкасцямі дыхання. “Усе мы былі стомленыя, разгубленыя, знясіленыя псіхічна і фізічна, але калі паспявалі знайсці вольную хвіліну, мы слухалі яго”,- дзеліцца ўражанямі лекар. Спецыялісты захапіліся верай пажылога душпастыра, які, паміраючы, чытаў св. Пісанне. Пасля гэтага лекарам заставалася прызнаць, што чалавецтва, дасягнула сваіх межаў, і пакуль што не можа зрабіць нічога, каб кожны дзень усё больш людзей не памірала. Працаўнік бальніцы адзначыў: “Мы зразумелі, што там, дзе чалавек нічога не можа зрабіць, нам патрэбен Бог і пачалі прасіць у яго дапамогі, калі ў нас толькі з’яўлялася вольная хвіліна”.

Гэты прыклад яшчэ больш заахвоціў прысутных да малітвы за ўсіх лекараў і органы аховы здароўя, якія штодзённа, не пакладаючы рук, змагаюцца з заразай каронавіруса.

“Хто б мог тады падумаць, што такі нязначны жэст: памазанне вачэй балотам - мог аздаравіць вочы сляпога чалавека. Але ж, зразумела, справа не ў балоце, а ў веры чалавека, які без аніякага сумневу даверыўся Пану Езусу”, - адаслаўся да нядзельнага Евангелля біскуп Юзаф.

Пасля заканчэння св. Імшы быў адчытаны камунікат біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з сітуацыя распаўсюджвання каронавіруса ў свеце.

“Несумненна трэба кіравацца верай і з надзеяй прасіць Бога аб выбаўленні ад гэтага віруса. Але ў Св. Пісанні мы чытаем словы: Не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго (Мц 4,7). Таму ў гэты перыяд выпрабавання мы павінны чуць адказнасць як за сябе, так і за кожнага бліжняга!”- скаментаваў іерарх распараджэнне Гродзенскага ардынарыя.


Выпадковае фота