Галоўная

Св. Юзаф - прыклад і ўзор

19 сакавіка семінарыйная супольнасць Гродзенскай духоўнай семінарыі павіншавала дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага.


Ва ўрачыстасць св. Юзафа –  абранніка Найсвяцейшай Марыі Панны, апекуна Касцёла, падчас святочнай Імшы ў семінарыйнай капліцы сабраліся навучэнцы семінарыі, выхавацелі, а таксама адміністрацыя і навучэнцы катэхетычнага каледжу імя св. Казіміра ў Гродне і прадстаўнікі апостальства “Маргарыткі”,  каб памаліцца ў інтэнцыі шаноўнага імянінніка.

Таксама ва ўрачыстасць св. Юзафа свой дзень нараджэння адзначае эканом духоўнай установы – кс. Валерый Аброшка.

У гэты асаблівы дзень Касцёл моліцца за ўсіх мужчынаў, каб Бог праз заступніцтва святога апекуна, які з’яўляецца прыкладам сціплага і пакорнага жыцця,  дапамагаў ім будаваць хрысціянскую супольнасць у духу сапраўднай любові, добразычлівасці і ўзаемападтрымкі па прыкладзе св. Юзафа ў еднасці з Езусам і Марыяй.

У гаміліі да прысутных звярнуўся прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі кс. Ян Раманоўскі. Выхавацель падкрэсліў цноту пакоры і цярплівасці св. Юзафа.

“Хоць у св. Пісанні няма слоў Апекуна Святой Сям’і, але бачна яго захаванне, поўнае пакоры, сціпласці і  даверу Божым абяцанням, што для хрысціян з’яўляецца добрым прыкладам і ўзорам, асабліва ў непакойныя часы”, - адзначыў кс. Раманоўскі.

Святкаванне закончылася ўрачыстыс снеданнем.

 

Выпадковае фота