Галоўная

Семіінарыйная супольнасць павіншавала жанчын

9 сакавіка семінарыйная сям’я ў Гродне з нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня сабралася на супольнай Эўхарыстыі, каб успомніць у малітвах жанчын, якія сваёй адданай працай у сценах семінарыі далучаюцца да важнай справы фарміравання асобы святара.

Святую Імшу ўзначаліў генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі ён падзякаваў супрацоўніцам семінарыі за тое, што на працягу многіх гадоў сваімі нястомнымі намаганнямі, клопатам пра навучэнцаў і мацярынскай цеплынёй яны ўплываюць на асэнсаванне духоўных і маральных каштоўнасцей у жыцці будучых святароў.

Выпадковае фота