Галоўная

Адзін лектар і два кандыдата да пасвячэнняў

Сутнасць фармацыі да святарства заключаецца ў пастаянным "знаходжанні ў шляху". На гэтым шляху ёсць некалькі этапаў. Кожны з іх – гэта глыбокі вопыт навучэнца семінарыі, паколькі ён набліжае яго да святарства. Менавіта такі вопыт перажылі некалькі семінарыстыў  1 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў паслугу лектарату навучэнцу ІІІ курса, а двух навучэнцаў V курса ўстанавіў кандыдатамі да прыняцця дыяканскіх і прэзбітэрскіх пасвячэнняў. Удзяленне паслугі і ўстанаўленне кандыдатаў адбылося падчас святой Імшы а 10 гадз. у семінарыйнай капліцы. Паслугу лектара атрымаў Аляксандр Шыманскі, які паходзіць з пар. св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. Кандыдатамі да прыняцця пасвячэнняў былі ўустаноўлены: Уладзіслаў Малышка (пар. Св. Вацлава ў Ваўкавыску) і Павел Седлярэвіч (пар. Унебаўзяцця НПМ у Новым Дворы).

Заданнем Вышэйшай духоўнай семінарыі з’яўляецца фарміраванне сталасці кандыдата і гатоўнасці прыняцця пасвячэнняў. Кожная семінарыя прызначана для таго, каб "тым, каго  Пан Бог заклікае да апостальскага служэння, даць магчымасць выпрабаваць вопыт фарміравання, які Хрыстус даў дванаццаці  (PDV, 60).


Выпадковае фота