Галоўная

"Праз церні да зорак" - сведчанне семінарыста

Кл. Аляксандр Шыманскі, алюмн 3 курса Гродзенскай ВДС Паходзіць з парафіі Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску

«Цяжкасці ў маім жыцці з’яўляюцца як ласкай, так і любоўю Бога, бо дзякуючы ім узмацняецца вера»


Пра паліканне
Аб святарстве я разважаў з самага дзяцінства. Але сваім думкам не надаваў сур’ёзнага значэння, бо ўсе мае браты і сёстры таксама хацелі прысвяціць жыццё Богу. У кляштар ці семінарыю ніхто не паступіў, і я прыйшоў да высновы, што жаданне стаць святаром – вынік набожнага каталіцкага выхавання. Мая сям’я рэгулярна збіралася на вячэрняй малітве, заўжды наведвала касцёл.

Я скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сацыяльным педагогам. Адслужыў у войску тэрміновую службу і службу па кантракце. Але нідзе не адчуваў сябе на сваім месцы! У такіх абставінах зведаў востры жыццёвы крызіс: як далей быць? кім павінен стаць? як знайсці сябе і Бога? Перад тым, як прыняць адказнае рашэнне, паўгады маліўся да Езуса, каб Ён дапамог зразумець, ці трэба мне ісці ў семінарыю. І, даверыўшыся Богу, ва ўзросце 27 гадоў здзейсніў задуманае, аб чым ніколі не пашкадаваў.


Пра семінарыю
У семінарыі самае галоўнае – навучыцца развіваць свае адносіны з Богам так, як гэта павінен рабіць святар, бо менавіта святар у сваім служэнні пакліканы несці людзям Хрыста, а не сябе. Каб магчы выконваць такую складаную паслугу, неабходны фундаментальныя веды.
Падчас вучобы ў семінарыі клерык становіцца чалавекам, здольным працаваць з іншымі людзьмі, прамаўляць гаміліі. Асаблівае месца ў фармацыі будучых святароў займае малітва, бо менавіта праз яе мы чуем голас Пана ў сваім сэрцы.

 


Пра цяжкасці
Мы вучымся ў навучальнай установе закрытага тыпу. З аднаго боку, гэта пэўнае абмежаванне, але з другога – падстава для духоўнага росту.
Адзін семінарыйны дзень вельмі падобны на другі. І каб жыццё не здавалася манатонным, я імкнуся пастаянна адкрываць для сябе нешта новае: спорт, цікавыя кнігі і шмат яшчэ чаго іншага.

Пра святарства
Святарства – гэта Божы дар. На мой погляд, нельга гаварыць, што святарскае служэнне вышэйшае за іншае, паколькі кожны дар паходзіць ад Пана. Але гэтае служэнне ўнікальнае.
Калі ў сваім жыцці я страціў бабулю, то асабліва разважаў наконт святарства. Перад смерцю бабуля паспавядалася і прыняла св. Камунію. Яна неабходна для збаўлення, каб з’яднацца з Хрыстом. Без паслугі святара сакрамант Эўхарыстыі не быў бы магчымым.

Думаю, што…
Тым, хто ў сваім жыцці разважае над пакліканнем, я раю прыехаць на рэкалекцыі ў нашу духоўную навучальную ўстанову і, стаўшы ў праўдзе перад Панам Богам, адказаць сабе на пытанне: хачу я быць святаром ці не? Безумоўна, сумненні будуць – гэта нармальна. На такое пытанне немагчыма адказаць адразу: патрэбны час.
Неабходна разумець, калі Бог нас да чагосьці кліча, то тым самым Ён прапануе сваю любоў, якую можам як прыняць, так і адкінуць.

«Праз церні да зорак» — сведчанне семiнарыста

Создать карусель Кл. Аляксандр Шыманскі, алюмн 3 курса Гродзенскай ВДС Паходзіць з парафіі Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску Добавьте описание


Выпадковае фота