Галоўная

Першы дзень засяроджання ў новым годзе

7 студзеня пасля святочных канікул семінарысты вярнуліся ў сцены роднай Alma Mater – у будучых святароў распачалася экзаменацыйная сесія. Але перад тым, як пачаць рыхтавацца да экзаменаў, новы каляндарны год супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне правяла ў цішыні і засяроджанні. Дзень засяроджання правёў духоўны айцец кс. Ян Сарэла.

 

 

Святар прапанавў навучэнцам духоўнай навучальнай установы засяродзіцца над тэмай цішыні і прабачэння ў жыцці святара.

“Кожны святар павінен любіць цышыню, бо ў цішыні, можна пачуць голас Бога”, - прагучалі словы падчас уступнай канфэрэнцыі кс. Яна.

Засяроджаннасць над Божым словам, цішыня, малітва, Адарацыя Найсв. Сакраманту і споведзь паспрыялі аднаўленню духоўных сіл пасля канікул і адпачынку. У плане дня  семінарысты таксама мелі малітву на брэвіярыі, Ружанец з разважаннямі і канферэнцыю.

Галоўным пунктам і завяршэннем падзеі стала супольная Эўхарыстыя.


Выпадковае фота