Галоўная

Біскуп Юзаф адзначыў 25-ую гадавіну дыяканскіх пасвячэнняў

Раніцай 11 снежня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі цэлебраваў св. Імшу падзякі ў 25-ую гадавіну дыяканскіх пасвячэнняў. Усе прысутныя на Эўхарыстыі: выхавацелі і семінарысты, далучыліся да падзякі Богу за дар паклікання і дар святарства ў трох ступенях для біскупа Юзафа.

8 снежня 1994 года ў Гродзенскай катэдры біскуп Аляксандр Кашкевіч ўдзяліў  дыяканскія пасвячэнні навучэнцам Гродзенскай семінарыі:  Юзафу Станеўскаму, Юзафу Ганьчыцу, Антонію Клімантовічу,  Яну Крэмісу і  Андрэю Бародзічу. Гэта былі першыя пасвячэнні семінарыстаў у гісторыі Гродзенскай Alma Mater ад яе заснавання.

Рэкалекцыі перад прыняццем сакраманту пасвячэнняў  для тагачасных кандыдатаў адбыліся з 1 па 7 снежня ў Ішчалне (Шччучынскі дэканат), якія правёў кс.  Вінцэнты Лісоўскі. Аб тых рэкалекцыях засталася памятка – абразік з подпісам кс. Вінцэнта, які да сённяшняга дня захаваў біскуп Юзаф Станеўскі ў сваім брэвіярыі. З пасвячэння дыяканату біскуп Юзаф захаваў таксама і фотаздымкі.


“Пайшоў тады зрабіць гэтыя фотаздымкі ў фотаатэлье. Дык у мяне спыталі:  А што гэта вы ў жмуркі так гуляеце ды лежачы лічыце? - Тады яшчэ  не разумелі гэтага”, - прыгадаў з усмешкай біскуп.

Біскуп-юбілят таксама ўзгадаў, што “гадавіну дыяканскіх пасвячэнняў амаль ніхто не абыходзіць, але перад усім, дыяканат з’яўляецца першай і немалазначнай ступенню пасвячэнняў, а таксама з моманту прыняцця дыяканату свецкі чалавек становіцца духоўным”.


Выпадковае фота