Галоўная

VI Еўрапейскі Дзень Студэнта

        1 – 2 сакавіка 2008 г. у Мінску адбыўся VI Еўрапейскі Дзень Студэнта, у якім бралі удзел клерыкі нашай Семінарыі.
        Гэта было усеночнае чуванне, якое распачалося 1 сакавіка а гадзіне 18.00. Падчас  яго  быў Тэлемост, які злучаў некалькі краін Еўропы і Амэрыкі з Ватыканам. Таксама папа Бенедыкт XVI праз Тэлемост прамовіў да моладзі.

             Фото

 

   

Харытатыўная акцыя

        2 сакавіка 2008 алюмны нашай Семінарыі былі ў гродзенскіх парафіях і збіралі ахвяры, на дапамогу дзецям-сіротам. 

        За вашыя ахвяры і шчодрыя сэрцы складаем падзяку.

   

Кандыдатура i паслугi лектарату і акалітату

У суботу 9 лютага пасля перажытых рэкалекцый браты з V курса атрымалі кандыдатуру, якая робіць іх удзельнікамі тых, якія павінны атрымаць пасведчанне дыякана.
        У нядзелю браты з III i IV курсаў атрымалі паслугу лектарату і акалітату, якая ёсць чарговым крокам да Хрыстовага святарства.

фото

   

Сведчанне Дыякана аб сваім пакліканні

дк. Віктар Гваздоускі

            Прызванне, на мой погляд, гэта тое, што надае сэнс нашаму жыццю. Пакліканне не можа быць жаданнем, марай, яго нельга купіць. 3 ім чалавек нараджаецца ці часам яно прыходзіць само. Дзякуючы прызванню мы можам знайсці мэту нашага жыцця, нам лягчэй выбраць напрамак, дзе хочам атрымаць адукацыю, лягчэй запланаваць сваё жыццё. Гэта ўнутраны, незалежны ад нас імпульс, якому варта паддацца.

Подробнее...

   

Сведчанне Дыякана аб сваім пакліканні

дк. Андрэй Лішко

        Прызванне... Здаецца, адно слова, але які глыбокі сэнс яно заключае. Цяжка трапна каму-небудзь адказаць на пытанне: «Чым з'яўляецца прызванне?» Гэтае кароткае пытанне патрабуе самага доўгага адказу. А кожны адказ будзе праўдзівы, але не вычарпальны. Хтосьці сказаў, што прызванне да святарства - гэта вельмі далікатная кветка, якая патрабуе клопату і належнага догляду. Вельмі важна распазнаць сваё пакліканне. Аднаму Бог гаворьшь з маладых гадоў: «Пайдзі за Мной», іншаму чалавеку здаецца, што ужо ўсё ў жыцці ён дасягнуў: кар'еры, прызнанне людзей, але раптам ён кідае ўсё гэта, каб цалкам прысвяціць сябе Богу. Бывае і так, што хтосьці, чуючы голас прызвання да святарства, заглушае яго, бо сам хоча будаваць сваё жыццё паводле свайго меркавання. Адзін з ксяндзоў, гаворачы аб сваім прызванні сказаў: “Пане, Ты схапіў мяне, а яне мог Табе супраціўляцца. Я доўга бег, але Ты бег за мной. Я абходзіў Цябе навокал, але Ты ведаў аб гэтым. Ты дагнаў мяне, я абараняўся. Ты - перамог, таму, Пане, я сказаў: «Так»”.

Подробнее...

   

Страница 124 из 133

Выпадковае фота