Галоўная

Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна да вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі на семінарыйную нядзелю ва ўрачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету, 23 лістапада 2014 года.

19.11.2014

Вялебны Ксёндз Пробашч!

Ксёндз(ы) Вікарый(і), дарагія сёстры законныя!

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

Сёння ў каталіцкім касцёле мы перажываем урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету, якая ў нашай дыяцэзіі з’яўляецца семінарыйнай нядзеляй.Ксяндзы Прафесары і клерыкі семінарыі выязджаюць у парафіі нашай дыяцэзіі, каб асабіста сустрэцца з Вамі, падзякаваць за вашы малітвы і ахвяраванні, а таксама разам перажыць урачыстасць. Як і ў канцы Года Панскага, так і на сённяшняй урачыстасці – у канцы літургічнага года –спынімся на нашым  жыцці, над зменамі, што ў ім адбыліся, падвядзём пэўныя вынікі, паглядзім на мінулае і паспрабуем зазірнуць у будучае.

Подробнее...

   

Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі наведалі дзяцей з радунскага дома-інтэрната

27.04.2017

27 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам кс. прэфекта Андрэя Лішко традыцыйна наведалі дзяцей з радунскага дома-інтэрната. Семінарыйная супольнасць апякуецца выхаванцамі інтэрната і заўсёды прыязджае да іх з вялікай радасцю і пашанай як да вельмі блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.

Подробнее...

   

Падарожжа ў Вільню

19.11.2014

Раніцай 14 лістапада група семінарыстаў з Вышэйшай духоўнай семінарыі вырушыла ў Вільню, каб пакланіцца і падзякаваць за ўсе атрыманыя ласкі Апякунцы нашай дыяцэзіі –  Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, каб ушанаваць вобраз Той, якая збірае ў гэтым святым месцы тысячы паломнікаў з розных краін свету, каб выслухаць прагненні іх сэрцаў.

 

Подробнее...

   

Імяніны найстарэйшага выкладчыка семінарыі

24.04.2017

Для духоўнай фармацыі кожнага клерыка, які прагне прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям, вельмі важную ролю адыгрывае прыклад жыцця і сведчанне веры святароў. 24 красавіка семінарыйная супольнасць у Гродне віншавала з імянінамі найстарэйшага выкладчыка семінарыі, які на працягу шматлікіх гадоў дапамагаў семінарыстам спасцігаць жыццёвую мудрасць і ўсталёўваць глыбокія адносіны з Хрыстом.

Подробнее...

   

О, Пане, на мяне паглядзеў ты

15.11.2014

8 лістапада ў катэдральным касцёле ў Гродна адбыліся святарскія пасвячэнні пяці выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі. Падчас пасвячэнняў прэзбітэрату кандыдаты выразілі перад бікупам сваю згоду і гатоўнасць поўнасцю прысвяціць сябе службе Богу і людзям у Хрыстовым Касцёле. Чым у іх жыцці з’яўляецца святарства і як яны бачаць сваю паслугу ва ўсё новых выпрабаваннях, перад якімі ставіць сваіх вучняў Хрыстус, мы запыталіся ў новых святароў.

 

 

Подробнее...

   

Страница 5 из 123

Выпадковае фота