6-ая гадавіна біскупскай намінацыі біскупа Юзафа Станеўскага

29 лістапада 2013 года Святы Айцец Францішак прызначыў кс. прэлата Юзафа Станеўскага, тагачаснага рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Разам з біскупам Юзафам Станеўскім намінацыі атрымалі сенняшні біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама сенняшні біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.


З таго часу мінула ўжо 6 гадоў. І 29 лістапада у капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якой пасвяціў шмат гадоў сваёй святарскай паслугі як прэфект, а потым рэктар; біскуп Юзаф Станеўскі цэлебраваў св. Імшу. Менавіта ў гэтым месцы адбылося 6 гадоў таму абвяшчэнне гэтай радаснай навіны ў прысутнасці біскупа Аляксандра Кашкевіча, святароў Гродзенскай дыяцэзіі і семінарыйнай супольнасці.

Падчас Эўхарыстыі разам з біскупам Юзафам уся супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі дзякавалі Богу за гэты невымоўны дар паклікання і біскупства, што з’яўляецца таксама вялікім гонарам Гродзенскай дыяцэзіі і дарам для ўсяго Паўсюднага Касцёла.