Прыміцыйная Імша ў семінарыі

12 снежня тры новапрэзбітэры - кс. Раман Вайцяховіч, кс. Эрнэст Мікалайчык і кс. Андрэй Каўшук - сабраліся ў сценах Гродзенскай “Alma Mater”, каб разам з выхавацелямі семінарыі адправіць прыміцыйную Св. Імшу і ўдзяліць прыміцыйнае благаслаўленне семінарыстам і выхавацелям

Першая Эўхарыстыя, цэлебраваная выпускнікамі, - гэта свята ўсёй семінарыйнай супольнасці. Рэктар Гродзенскай семінарыі кс. Віталь Вайцяхоўскі зазначыў: “Прыміцыйная Імша ў семінарыйнай капліцы - лагічнае завяршэнне фармацыі”. Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі, удзельнікі якой мелі магчымасць атрымаць поўны адпуст, кс. Раман Вайцяховіч, а з гаміліяй звярнуўся да ўсіх кс. Эрнэст Мікалайчык. Напрыканцы Імшы маладыя святары ўдзялілі прыміцыйнае благаслаўленне святарам і семінарыстам.