Пілігрымка ў Каўнас

22-23 верасня Папа Францішак у рамах візіту ў краіны Прыбалтыкі наведаў гарады Літвы. З гэтай нагоды Гродзенская семінарыйная супольнасць здзейсніла пілігрымку ў Каўнас на сустрэчу з Пантыфікам.


Галоўнай падзеяй пілігрымкі стала супольная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў Папа Францішак 23 верасня ў парку Сантакос. Падчас гаміліі, звяртаючыся да нядзельнага Евангелля, Святы Айцец разважаў аб веры, аб важнасці будавання адзінага Касцёла, аб адказнасці кожнага за гэтую справу. Напрыканцы Імшы Пантыфік даверыў усіх пілігрымаў Маці Божай словамі малітвы “Angelus Domini”.

Пазней у Каўнаскай катэдры адбылася сустрэча Папы з духавенствам, кансэкраванымі асобамі і семінарыстамі. У сваёй прамове  да сабраных Святы Айцец засяродзіў увагу на адной з найважнейшых  цнотаў – надзеі, паразважаў на тых момантах, калі здаецца,  што яе ўжо няма; падкрэсліў таксама значнасць прыкладу жыцця духоўных асобаў, так неабходнага ў сучасным свеце.

Семінарысты і выхавацелі мелі магчымасць атрымаць парады на паўсядзённае жыццё, а напрыканцы сустрэчы Папскае благаслаўленне.

Пілігрымка стала добрай нагодай для будавання братэрскага духу і практычнай еднасці Паўсюднага Касцёла.