Аматараў музычнага гурта "Ave" чакае сюрпрыз

Цяжка ўявіць сабе чалавека, які б не любіў спеў і музыку. Спеў адыгрывае вельмі важную ролю ў жыцці кожнага чалавека, а асабліва хрысціяніна. Праслаўляць Пана можна па-рознаму. І менавіта спеў з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных спосабаў выразіць пачуцці свайго сэрца.

 

Менавіта з гэтай нагоды ўдзельнікі семінарыйнага гурта “Ave” цяпер рупліва працуюць, каб ужо неўзабаве парадаваць сваіх прыхільнікаў рэпертуарам новых песень. Як адзначаюць семінарысты, галоўнай мэтай стварэння новага альбома, акрамя праслаўлення Бога, з’яўляецца Слова, якім яны хочуць падзяліцца з іншымі, каб  глыбей  адчуць прысутнасць  і дзеянне Хрыста ў сваім жыцці.

Навучэнцы духоўнай семінарыі лічаць, што праз сваю музычную творчасць яны маюць магчымасць прычыніцца да духоўнай перамены свету і плённа абвяшчаць Евангелле. Адзначаюць, што спеў таксама з'яўляюцца малітвай. А кожны чалавек, які моліцца, вядзе за сабою ўвесь свет і ўзносіць яго да Бога.