Cемінарысты наведалі братоў капуцынаў у Пераломе

Пералом – калыска капуцынаў у сучаснай Беларусі. У першай палове ХХ ст. тут пачалі працаваць браты капуцыны, быў узведзены касцёл і кляштар, якія ў пасляваенны час былі знішчаны савецкімі ўладамі. Сёння ў Пераломе засталася толькі невялічкая хата, якая схавалася ў сасновым лесе на беразе Нёмана.

Пералом - гэта бясцэнны Божы дар для тых, хто ад усяго сэрца прагне паглыбіць свае асабістыя адносіны з Хрыстом, хто няспынна спрабуе ў цішы свайго сэрца пачуць далікатны голас Таго, хто надае адзіны сэнс нашаму жыццю.

У 90-я гады, калі ў Беларусі распачаўся перыяд рэлігійнага адраджэння, на месцы былога касцёла ў Пераломе вернікі пабудавалі капліцу, у якой двойчы ў год адбываецца ўрачыстасць. Да адной з такіх малітоўных сустрэч далучыліся семінарысты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з кс. прэфектам Андрэям Лішко, падчас якой яны сустрэліся з вернікамі, якія яшчэ памятаюць першы прыезд братоў капуцынаў ў Беларусь.