3-6 жніўня пройдуць рэкалекцыі "Распазнанне паклікання" на тэму "Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы"

3–6 жніўня падчас летніх канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне будуць праходзіць рэкалекцыі "Распазнанне паклікання" на тэму "Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы".

 

Рэкалекцыі арганізоўваюцца для юнакоў, а асабліва міністрантаў ад 14 гадоў. Падчас дзён духоўнага засяроджання ўдзельнікі ў цішыні і на малітве будуць разважаць над сваім жыццёвым шляхам і пра сваё пакліканне.

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі ўстановы, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

З сабой неабходна мець комжу і спартыўнае адзенне.

Пра ўдзел трэба паведаміць да 1 жніўня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Адказныя за рэкалекцыі:
+375 (29) 695-24-69 кс. Валерый Быкоўскі (velcom)
+375 (29) 744-99-61 кс. Андрэй Лішко (МТС)

Запіс па тэлефоне:
8 (0152) 77-02-34 семінарыя